Пасадзіць алею разам!

Из нашей почты Новости

Такая прапанова прагучала на сустрэчы членаў маладзёжнага парламента, які працуе пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, са старшынёй райсавета Аляксандрам Станіслававічам Бараноўскім.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках рэспубліканскага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна». Члены маладзёжнага парламента на чале з каардынатарам іх дзейнасці, метадыстам Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірынай Анатольеўнай Мішчанка сустрэліся з Аляксандрам Станіслававічам у райвыканкаме, у яго рабочым кабінеце. Навучэнцам было асабліва цікава адчуць дзелавую атмасферу, якая пануе ў будынку, дзе вырашаюцца галоўныя пытанні раёна.

Аляксандр Станслававіч расказаў удзельнікам, хто такія дэпутаты раённага Савета, на які тэрмін іх выбіраюць, чым яны займаюцца, а таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў VI Усебеларускім народным сходзе, дзе ён прымаў удзел у складзе дэлегацыі Дзятлаўшчыны.

Напрыканцы размовы госці задалі свае пытанні Аляксандру Станіслававічу.

Асабліва спадабалася яму прапанова аб супрацоўніцтве. Ён падкрэсліў, што заўсёды толькі «за» карысныя справы, асабліва калі яны аб’ядноўваюць старэйшае і маладое пакаленне актыўных грамадзян.

Паліна БЕЛАУС,

старшыня Маладзёжнага парламента

Дзятлаўскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *