31 сакавіка 2021 года ўвесь састаў (28 чалавек) Маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў, у тым ліку і я, Юля Сыцэвіч, вучаніца Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы, пабывалі на экскурсіі ў Мінску з наведваннем Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, музея Вялікай Айчыннай вайны.
Члены Маладзёжнага парламента былі запрошаны старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Cавета Рэспублікі Віктарам Андрэевічам Лісковічам.
Для нас была арганізавана эксурсія па Савету Рэспублікі, праведзена прэс-канферэнцыя з вызначэннем асноўных праблем сучаснай моладзі, моладзі Навагрудчыны. Прыемна ўразіла атмасфера, на фоне якой праводзілася экскурсія, заклапочанасць аб кожным удзельніку экскурсіі.
Сэрцы кожнага прысутнага напоўніліся ўпэўненасцю ў тым, што краіне, яе ўраду не абыякавы лёс кожгнага маладога чалавека. Перапаўняў гонар за тое, што я – грамадзянін гэтай краіны, што ў мяне ёсць будучае…і яно будзе яркім, перспектыўным, напоўненым шматлікімі падзеямі, удзельнікамі якіх мы станем. Гэта дарагога стоіць.
Затым члены Маладзёжнага парламента наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны. Многія ўжо тут бывалі, але кожны адкрыў для сябе штосьці новае аб гераічным мінулым нашай краіны. Тым больш, што ў гэтыя дні моладзь Беларусі прымае ўдзел ў рэспубліканскай акцыі «Прыдзі і пакланіся».
Юля СЫЦЕВІЧ, вучаніца 11-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.