Праект для юных блогераў

Из нашей почты Новости

Вы ўмееце ў мітусні штодзённых клопатаў дзяліцца пазітывам? А стварыць цудоўны настрой? Умееце расказаць, як надаць простым рэчам непаўторнасць? Не? Тады мы запрашаем вас на прасторы Інстаграм.

Мы – гэта творчая група «Стакротачкі» мастоўскай школы № 5. Мы – гэта шэсць пазітыўных, актыўных дзяўчынак, якія шануюць свой край, апантанна любяць і вывучаюць родную мову, з вялікім жаданнем і адказнасцю ўдзельнічаюць у праекце «Сообщество юных блогеров: Мосты.by».

Дадзены праект быў распрацаваны ў рамках шостага школьнага дня для вучняў устаноў адукацыі творчай групай Мастоўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і запушчаны 28 верасня 2020 года. На працягу навучальнага года кожную чацвёртую суботу месяца мы, як ўдзельнікі праекта, выкладваем фота- і відэаматэрыялы выкананых заданняў.

А пачыналася ўсё з першага, самага няпростага задання «Будзем знаёмы!». якое запомніцца надоўга. Колькі прапаноў абмяркоўвалі – проста не злічыць! І на перапынках у школе, і ўвечары пасля ўрокаў. Акрамя таго, матулі і таты, бабулі і дзядулі мелі поўны доступ да выбару назвы нашай групы. Тры гады запар у нашай школе вёўся блог «Мова родная – мова модная». Вучні стваралі відэа аб нашай школе, аб настаўніках і іх матулях. Нагадвалі і апавядалі пра святы, якія адзначаліся калісьці. Блогеры Даша Кандрацюк і Данік Смольскі сталі ўжо студэнтамі, скончылі школу і іншыя ўдзельнікі. Нам вельмі хацелася працягнуць пачатую справу – і вось з’явілася творчая група «Стакротачкі».

Паспрабаваць сябе ў ролі любой прафесіі – справа няпростая! Заданне «Прафарыентацыйны сэлфі-забег» спачатку падалося вельмі складаным. Аказалася, што ўсе вызначыліся з прафесіяй, і нам хацелася расказаць як мага больш пра іх. Швачка і ляснічы, доктар і настаўнікі, экскурсавод – вось пералік выбраных спецыяльнасцей. Здымаліся ў машыне хуткай дапамогі, на тэрыторыі Мастоўскага лясніцтва, у майстэрні школьнай бізнес-кампаніі «Нітка і іголка» і нашым народны музеі.

«Сямейныя традыцыі» – гэта заданне, пра якое хацелася б нагадаць. Мы ўпэўнены, што ў кожнай сям’і свое адметныя сямейныя традыцыі, а вось каб яны переадаваліся толькі ад бабулі – ўнучцы? Так-так! Менавіта такая традыцыя існуе па сённяшні дзень у сям’і Ксеніі Чывіль (нашай «стакротачкі») Бабуля ўнучцы вось ужо якое пакаленне перадае старажытны рэцэпт мачанкі, пры чым рэцэпт нельга запісвць, а толькі запамінаць. Вучыць гатаваць бабуля ўнучку толькі тады, калі лычыць, што дзяўчынка здольна пераняць усе «ізюмінкі» гэтага рэцэпту і будзе ашчадна берагчы і выкарыстоўваць яго.

Шмат пазнавальных і пазітыўных мамантаў яшчэ чакае наперадзе, але сёння ўжо можна сказаць, што праект дае нам быць непаўторнымі, дае магчымасць развівацца, спрабаваць сябе, раскрываць сябе, назапашваць вопыт. І няхай за заданні мы не атрымоўваем самы высокі бал, але шчырая ўсмешка нашых сяброў, падтрымка настаўнікаў, яскравыя вочы родных, «лайкі» незнаёмых і супернікаў з’яўляюцца  самымі лепшымі ўзнагародамі за зробленае.

Запрашаем да нас у госці: https://www.instagram.com/bloger_schoool_5_mosty/

Наталяя Іванаўна ГРУДСКАЯ,

кіраўнік творчай групы «Стакротачкі».

г. Масты, школа № 5.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *