«Папяровы бум» у Смаргоні

Из нашей почты Новости

У Смаргонскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці стартавала экалагічная акцыя па зборы макулатуры «Папяровы бум».

Мэта акцыі – фарміраванне актыўнай пазіцыі дзяцей у галіне аховы навакольнага асяроддзя. Такі выбар тэмы – збор макулатуры – не выпадковы. Папера – адзін з асноўных кампанентаў смецця ў кожнай кватэры, школе, дзіцячай ўстанове. Адзін жыхар, у сярэднім, выкідвае да 150 кг паперы ў год. А для атрымання адной тоны паперы расходуецца прыкладна 10 дрэў і 20 000 літраў вады. У сакавіку арганізавалі пункт прыёму макулатуры – развесілі агітацыйныя плакаты, правялі статыстыку і ўлік сабранай макулатуры. Агульнымі намаганнямі сабралі 1500 кг макулатуры. Кожныя 80 кг макулатуры выратоўваюць адно дрэва. Значыць, мы выратавалі 18–20 вялікіх дрэў! З энтузіязмам у акцыі ўдзельнічалі выхаванцы і бацькі, якія прыносілі старыя газеты, часопісы, кнігі, кардонныя ўпакоўкі. Па выніках акцыі «Папяровы бум», правялі ўзнагароджанне актыўных ўдзельнікаў. Выхаванцы другой малодшай групы № 8 сабралі 406 кг макулатуры, і занялі першае месца. Другімі былі выхаванцы 11-й групы, яны сабралі 150 кг. Трэцімі – група № 7, якая сабрала амаль 100 кг макулатуры.

Наталля Генадзьеўна КОЛВЗАН,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

г. Смаргонь,

дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *