Я — капірайтар

Из нашей почты Новости

У сучасным стагоддзі, стагоддзі тэхналогій і сацыяльных сетак, усё большую папулярнасць набірае прафесія блогера.

Творчай групе @peskilife прадаставілася такая магчымасць– паспрабаваць сябе ў гэтай ролі. Наша каманда прымае ўдзел у праекце «Супольнасць юных блогераў: Масты.by». Кожны стаў актыўным карыстальнікам старонак у сацыяльных сетках. Як аказалася, быць блогерам – досыць пазнавальная справа, хоць часам і няпростая. Бо так добра, калі ў чалавека ёсць аўдыторыя, якая цікавіцца яго кантэнтам, падтрымае і падкажа, у якім кірунку рухацца далей! Праект аб’ядноўвае ўсіх удзельнікаў у адну каманду. Мы разам рашаем, як цікава і крэатыўна выканаць тое ці іншае заданне. З вялікай адказнасцю ставімся да кожнага з іх.

З усіх заданняў хацелася б вылучыць «Сямейныя традыцыі», дзе творчай групе неабходна было апісаць асаблівую сямейную традыцыю, якая існуе толькі ў тваёй сям’і, і прыкласці фота з сямейнага архіва, а таксама фотакасплей «Спартсмены Беларусі», дзе кожны змог прымераць на сябе вобраз знакамітага беларускага спартсмена.

Акрамя заданняў знайшлі шмат цікавай інфармацыі на старонцы супольнасці юных блогераў: як правільна весці свой акаўнт, якія дадаткі можна выкарыстоўваць, з якімі праблемамі можа сутыкнуцца пачынаючы блогер, і, вядома, плюсы і мінусы блогерства.

Кожны з каманды атрымаў каштоўны вопыт вядзення блога. Будзем старацца быць актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу і, вядома ж, далей развівацца, каб быць дзейнымі блогерамі.

Марына Міхайлаўна АМЕЛЬКА,

настаўнік матэматыкі.

Мастоўскі раён,

Пескаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *