Нарэшце наступіла вясна, на вуліцы пацяплела, і вучні з задавальненнем акунуліся ў свет цікавага і займальнага.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з Дварэцкай школы накіраваліся з экскурсіяй ў Наваельню. Першым аб’ектам экскурсіі стала Навасёлкаўская ГЭС. Дзецям расказалі, калі яна была пабудавана, колькі электраэнергіі выпрацоўвае і якія прадпрыемствы ёю забяспечваюцца. Затым вучні наведалі Наваельнянскае лясніцтва, дзе дазналіся, як садзяцца дрэвы, нават самі паспрабавалі карыстацца мячом Колесава.
Апошнім пунктам экскурсіі стаў Наваельнянскі КХП. Дзяцей азнаёмілі з асноўнымі этапамі выпуску камбікармоў, расказалі пра асноўныя прадпрыемствы, якія закупаюць прадукцыю КХП.
Экскурсія ўсім вельмі спадабалася.
Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар.
Дзятлаўскі раён.
Дварэцкая школа.