У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе–базавай школе прайшла квэст-гульня «Па старонках любых кніг».
Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў чароўны свет любімых кніг, з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарын, дапаўнялі імёны казачных герояў, злучалі назвы казак, па першых прапанавных словах адгадвалі назвы рускіх народных казак, дапаўнялі радкі з басень, называлі мастацкія творы ў якіх ёсць лічбы, разгадвалі рэбусы, збіралі на хуткасць пазлы з малюнкамі з розных твораў. Падказкай да правільных адказаў на пытанні віктарыны служылі кніжкі з выставы «Час казачных прыгод». Пасля выканання кожнага задання ўдзельнікам выдаваліся фрагменты ключавой фразы, а таксама падказка, дзе знаходзіцца наступны этап. У канцы гульні каманды сустрэліся адначасова ў кабінеце фізікі, дзе і пачыналася гульня, сабраўшы ўсю прымаўку «З глыбіні мора здабываюць жэмчуг, з глібіні кніг чэрпаюць веды».
У нялёгкім спаборніцтве і ўпартай працы на веданне мастацкіх твораў перамагла дружба! Гэта незвычайнае і займальнае падарожжа падарыла шмат радасных і яркіх эмоцый не толькі дзецям, але і вядучым! Рухомая гульня, якая спалучае ў сабе заданні на эрудыцыю і кемлівасць, вельмі карысная для літаратурнага развіцця.
Яніна Іосіфаўна КАШКО,
класны кіраўнік.
Дзятлаўскі раён,
Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа, 7-ы клас.