Захаваем лес для нашчадкаў!

Из нашей почты Новости

Зберажэнне жывой прыроды, яе ўдасканаленне памнажае не толькі прыгажосць свету, але і абарочваецца карысцю для чалавека, паколькі  робіць яго лепшым. Толькі ў поўным адзінстве з навакольным светам жыццё становіцца радаснымі  і святлым.

Людзі не павінны забываць, што лес – наш сябар, бескарыслівы і магутны. Але ён, нібы чалавек, у якога адкрытая насцеж душа, патрабуе і ўвагі, і клопату ад нядбайных, бяздумных да яго адносін. Жыццё без лесу неймаверная, і мы ўсе ў адказе за яго дабрабыт, у адказе сёння, у адказе заўсёды. Таму вучні і педагогі Жукоўшчынскага дзіцячага сада–базавай школы актыўна ўключыліся ў правядзенне рэспубліканскай дабравольнай акцыі «Тыдзень лесу-2021».

На працягу тыдня прайшлі: тэматычныя класныя гадзіны «Рэдкія і захоўваемыя віды раслін і жывёл лесу», «Лес – наша багацце», ЭКА-SLEM «Пасадзі дрэва – дыхай разам з планетай», у час якога вучнямі 5–7-х класаў на прышкольнай тэрыторыі былі пасаджаны маладыя бярозкі. Для навучэнцаў пачатковых класаў цікава і займальна прайшоў ЭКА-квэст «Патаемнымі сцежкамі роднай прыроды». У шосты школьны дзень была арганізаваны акцыя «Хто, калі не мы!» па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы а таксама алей Жукоўшчынскага парку.

Актыўны ўдзел прынялі вучні 8–9-х класаў, педагогі і работнікі школы ў пасадцы лесу ў Ахонаўскім лясніцтве. Садзіць маладыя сасонкі і бярозкі пачалі яшчэ на канікулах і ўжо на плошчы 17 га пасаджана 130 тысяч сажанцаў. І хоць яны, як паведамілі леснікі, стануць сапраўдным лесам толькі праз 80 гадоў, мы кожны дзень працуем зладжана і з добрым настроем, таму што сёння захоўваем і зберагаем лес для нашчадкаў

Марына Вацлаваўна АНТАНОВІЧ,

класны кіраўнік 9-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *