Беларуская вясна
Чуем клёкат буслоў
Над роднай зямлёю.
І любуемся зноў
Беларускай вясною.
Мы бы птушкаю ўвысь
Падняліся б над краем.
Якая прыгожая ты,
Наша Радзіма Малая!
Рэчка Свіслач уецца
Між багатых палёў,
А над ёю лятае
Пара мірных буслоў.
Будуюць гнёзды пярнатыя
Тут кожнай вясной.
І бярозы маўклівыя
Іх вартуюць спакой!
Прылятаць яны будуць
У Беларусь кожны год.
Дзе жыве і працуе
Самы мірны народ!
Вучні 1-га класа и
Ганна Сяргееўна ГВАЗДОЎСКАЯ,
класны кіраўнік.
Гродзенскі раён, Свіслацкая школа.