Вучні Азёрскай школы разам з Аленай Грэцкай, першым сакратаром Гродзенскага раённага камітэта ГА «БРСМ», далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Чысты вадаём», якая праводзіцца Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў.
Упершыню падобныя мерапрыемствы праходзілі ў 2010 годзе. Валанцёры ліквідавалі несанкцыянаваныя звалкі бытавых адходаў, староннія прадметы ў лесе. Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Не заставайцеся ўбаку, зрабіце добрую справу!
Святлана Уладзіміраўна ЛЕБЯДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Гродзенскі раён,
Азёрская школа.