Экскурсія-гульня «Вяртанне да вытокаў»

Из нашей почты Новости

У Раготнаўскім дзіцячым садзе–базавай школе адбылася тэатралізованая інэрактыўная экскурсія-гульня «Вяртанне да вытокаў», у якой прынялі ўдзел вучні 1–5-х класаў.

Выхаваць грамадзяніна-патрыёта без глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры Беларусі немагчыма. Вельмі важна прывіць вучням з самага малку пачуццё Радзімы – зямлі, на якой яны нарадзілася, якая дала ім жыццё, навучыць з пашанай ставіцца да  сям’і і роду, да сваёй малой радзімы.

Усе класныя кiраўнiкi школы ствараюць неабходныя ўмовы для фарміравання ў выхаванцаў патрэбы ў далучэнні да традыцый беларускага народа і народнай культуры, прапагандзе і папулярызацыі іх, павагі да нацыянальнай спадчыны беларусаў, пачуцця нацыянальнага гонару і патрыятызму. У гэтым дапамагае школьны музей «Беларускі скарб». Славу сінявокай Беларусі прыносяць не толькі рэкі і азёры, палі і лясы, але і лён-вечны спадарожнік беларусаў. Ён – сімвал Радзімы, наша нацыянальнае багацце. Нездарма далікатныя сінія кветачкі лёну ўпрыгожваюць Дзяржаўны герб нашай Айчыны. Навучэнцы і педагогі школы запрашаюць усіх жадаючых наведаць наш музей «Беларускі скарб».

Кацярына Ігараўна КРУПІЦА,

настаўнік пачатковых класаў,

Валянціна Мікалаеўна МОМАТ,

кіраўнік музея.

Дзятлаўскі раён, Раготнаўскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *