За чысціню і прыгажосць роднага краю

Из нашей почты Новости

Штогод у нашай краіне праходзіць нямала добрых мерапрыемстваў па навядзенню парадку і добраўпарадкавання тэрыторый. Адно з іх – рэспубліканская акцыя «Чысты вадаём», якая праходзіла ў красавіку.

У першую чаргу акцыя накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку грамадзян на прыродзе.

Валанцёры і цімураўцы Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы не засталіся ўбаку і прынялі ўдзел у навядзенні парадку. Школьнікі ачысцілі ад смецця прыбярэжную зону штучна створанага вадаёма ў аграгарадку Вензавец. Цяпер адпачываць ля вадаёма і гасцям, і мясцовым жыхарам будзе прыемна і камфортна.

Хочацца спадзявацца, што грамадзяне падчас адпачынку на прыродзе праявяць лепшыя якасці і захаваюць чысціню і прыгажосць водных і берагавых тэрыторый Дзятлаўшчыны.

Аксана Віктараўна РОЎБА,

настаўніца біялогіі.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *