Эстафета памяці «Ад помніка да помніка»

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Вучні Жукоўшчынскага дзіцячага сада–базавай школы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным 76-й гадавіне Дня Перамогі, які праводзіўся ля помніка загінуўшым землякам у вёске Погіры.

Прысутныя даведаліся ад выступоўцаў, што на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ўстаноўлены 93 помніка-абеліска ў знак пашаны і павагі да подзвігу нашых землякоў, якія сваімі жыццямі заплацілі за мірнае неба над галавой, што былі спалены разам з жыхарамі 6 вёсак раёна. Мінутай маўчання  ўшанавалі памяць загінуўшых. Вучні 4 класа ўпершыню  стаялі ў ганаровай варце.

Расказалі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі мікрараёна вучні 3-га і 5-га класаў. Яны заклікалі ўсіх цаніць мір, захоўваць памяць пра подзвіг беларускага народа, прыносіць кветкі салдатам, што свабоду для ўсіх збераглі!

Мерапрыемства ля помніка завяршылася ўскладаннем кветак у знак падзякі за здабыты крывёю воінаў мір на нашай зямлі.

Эстафета Памяці працягнулася ля помніка загінуўшым землякам у вёсцы Краглі Вялікія, дзе вучні даведаліся, што на гранітнай пліце ўвекавечаны імены загінуўшыых  землякоў з вёсак Алехнавічы, Страла, Краглі Вялікія і Краглі Малыя, Пецюкі, Жукоўшчына. У знак павагі да іх подзвігу да абеліска былі ўскладзены кветкі.

Завяршылася эстафета ўскладаннем кветак ля памятнага знака ў Шаркутовым лесе, дзе былі расстраляны 9 землякоў-погірцаў за сувязь з партызанамі ў 1942 годзе.

Людміла Іосіфаўна ШАРКУТ,

класны кіраўнік 5-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Жукоўшчынскі дзіцячы сад– базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *