Далучыліся да акцыі «Добрыя накрыўкі»

Из нашей почты Новости

Вось ужо некалькі гадоў у Беларусі праходзіць дабрачынная акцыя «Добрыя накрыўкі». У праект ўцягнутыя больш за сто школ, прадпрыемстваў і гіпермаркетаў у 50 гарадах і пасёлках па ўсёй Беларусі.

У арганізатараў акцыі ўсё прадумана да дробязяў: адраснасць дапамогі, лагістыка, кожны этап, які павінны прайсці накрыўкі да перапрацоўкі. Абсалютна кожны чалавек, які збірае накрыўкі, займаецца ўскоснай дабрачыннасцю, не патрабавальнай адмысловых выдаткаў, уносячы свой уклад у захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя. Гэты вопыт распаўсюджаны ў 42 краінах свету, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Польшчы, Літве, Латвіі.

Яны яскравыя, лёгка збіраюцца і не займаюць шмат месца. Дарэчы, збіраць можна накрыўкі ад упаковак тэтрапак і дойпак (без ахоўных кольцаў, на якія накручваецца накрыўка); накрыўкі ад пластыкавых бутэлек; кольцы ад накрывак і пластыкавыя ручкі ад 5-літровых і 6-літровых каністраў; накрыўкі ад 19-літровых бутэлек з-пад вады; накрыўкі ад бляшаных слоікаў з-пад кавы, гарбаты, какава; накрыўкі ад бытавога парфуму і хіміі (напрыклад, ад зубных паст, дэзадарантаў); пластыкавыя яйкі ад кіндэр-сюрпрызаў; мерныя шкляначкі і лыжачкі ад прыправаў, сумесяў для дзіцячага харчавання, каўпачкі ад фламастараў і маркераў, вечка і слоічкі ад акварэльных фарбаў, плястарыну, гуашы і нават пластмасавыя клапаны ад дзіцячых вільготных сурвэтак.

Вось і вучні Азёрскай школы далучыліся да акцыі і сумеснымі намаганнямі зрабілі добрую справу. Дарэчы, акцыя «Добрыя накрыўкі» стала традыцыйнай у школе і знайшла сваю падтрымку сярод вучняў і бацькоў. Першае месца атрымалі вучні 3-га класа і іх класны кіраўнік Марына Уладзіміраўна Есковіч.

Святлана Уладзіміраўна ЛЕБЯДЗЕВІЧ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Гродзенскі раён,

Азёрская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *