Зацікавілі ды захапілі

Из нашей почты Новости

Кожнай раніцай сонечныя праменьчыкі зазіраюць ў школьныя вокны, і вясёлыя дзіцячыя галасочкі напаўняюць радасным шчабятаннем летні аздараўленчы лагер «Цветик-семицветик».

Для выхавальнікаў створаны атмасфера ўтульнасці, гармоніі, прыгажосці, каб зацікавіць, захапіць і накіраваць на займальнае падарожжа.

Незабыўныя ўражанні ўжо засталіся ў дзяцей ад свята «NOVOLeto», прысвечанае Дню абароны дзяцей, ад святочнага адкрыцця лагернай змены «Прывітанне, лагер «Цветик-семицветик», ад конкурсна-забаўляльнай праграмы «Любчанскія пацехі», прымеркаванай да Дня сяброў.

Цікавыя экскурсіі «Мае вытокі» і «Люблю цябе, мой край родны!» прайшлі для дзяцей у народным гісторыка-краязнаўчым музеі Любчанскага краю і ў Любчанскім замку.

Творчасць і згуртаванасць праявілі выхаванцы лагера, складаючы калаж «Сябруюць дзеці на планеце».

З вялікай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў квэст-гульнях, дзе праявілі свае творчыя таленты, навыкі, уменні. Вялікае захапленне выклікала арганізацыя арт-студыі тэатральнага тату.

Ва ўмовах аздараўленчага лагера працягнуў сваю працу інфармацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна. Былі праведзены мерапрыемствы на тэмы «Нам Радзіма падарыла шчаслівае дзяцінства», на якім выхаванцы даведаліся гісторыю ўзнікнення Дня абароны дзяцей, пазнаёміліся са светкаваннем яго ў розных краінах свету і «Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяваецца зямля», прысвечанае Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя, які праходзіў у форме экалагічнай гульні «Поле цудаў».

Умацаванню здароўя выхаванцаў лагера спрыяе вясёлая зарадка, сонечныя працэдуры на свежым паветры і цікавыя практыкаванні на дарожцы здароўя.

Жанна Сулейманаўна БЕДУНКЕВІЧ,

дырэктар школьнага лагера.

Навагрудскі раён,

Любчанская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *