У школе № 1 г. Дятлава працуе аздараўленчы лагер «Усмешка».
У лагеры дзеці не толькі гуляюць, але і пазнаюць сваю родную зямлю. Прайшоў конкурс сярод атрадаў на самую крэатыўную мадэль «Сімвалаў беларускай зямлі». Дзеці павінны былі скласці яе на зямлі, выкарыстоўваючы толькі прыродны матэрыял: кветкі, лісточкі, галінкі, камні і інш. Хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі на зямлі буслоў, васількі, вянкі… Кожны атрад праявіў свае творчыя здольнасці і індывідуальнасць.
Але самымі находлівымі аказаліся выхаванцы атрада «Рамонкі». Іх бусел нібы спусціўся на зямлю. А атрад «Люцікі» стварыў сапраўднае васільковае поле на тэрыторыі школы.
А. П. МАКАРЧУК,
старшы выхавацель.
г. Дятлава, школа № 1.