Пятнацццаць юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў папрацуюць на карысць роднай лідскай школы № 14.
Адна вытворчая брыгада рамантуе школьныя сталы, другія займаюцца перакопкай глебы для пасадкі кустоў, падклейваюць кнігі ў бібліятэцы, а хтосьці дапамагае інспектару па кадрах са здачай дакументаў у архіў. Кожнаму знайшлася справа па магчымасцях і здольнасцях. З першага дня старшакласснікі зразумелі, што ўсё сур’ёзна, і да працы трэба адносіцца з пэўнай адказнасцю. Тым больш, што за работу падсобнага рабочага вучні атрымаюць сапраўдную заработную плату, першую ў жыцці.
На пытанне, чаму вырашылі працаваць у вытворчай брыгадзе, дружна адказваюць:
– Калі чэсна, хацелася зарабіць грошай на свае патрэбы, каб не прасіць у бацькоў. Ды і дапамагчы школе, навучыцца чамусьці новаму. А адпачыць мы яшчэ паспеем – два месяцы наперадзе!
Пры урачыстым уручэнні працоўных кніжак на тварах нашых юных працаўнікоў чыталася хваляванне і цікавасць. «У нас тут усё па-даросламу!» – гаварылі рабяты. І гэта сапраўды так.
Наталля Раманаўна ДАЎКШЫС,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя.
г. Ліда, школа № 14.