Скарбы Гродзеншчыны

Из нашей почты Новости

У рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафону «Дзіцячы аўтацягнік» выхаванцы аздараўленчага лагера «Летняя акварэлька» пабывал на экскурсіі ў аг. Жыровічы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, Успенскі сабор, пазнёміліся з гісторыяй яўлення цудатворнай іконы Божай Маці, якая сёння ўваходзіць у сотню самых ушаноўваемых святынь праваслаўнага свету, а таксама пабывалі ў цудоўнай сядзібе Солтана, дзе на 55 гактарах раскінуўся прыгожы Эдэмскі сад з вялікай колькасцю дзікіх жывёл, якія жывуць у вялікіх вальерах і зусім не баяцца людзей.

Усе атрымалі вялікае задавальненне ад экскурсіі, шмат уражанняў аб гістарычных звестках мінулага і дасягненнях сучаснага.

Ілья САРАЧЫНСКІ.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа,

аздараўленчы лагер «Летняя акварэлька»,

прэс-цэнтр.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *