Летнім ясным днём удзельнікі клуба «МалышОК» сабраліся на сустрэчу з кнігай.
У час канікул кнігі пакінулі паліцы школьнай бібліятэкі і вырашылі пагуляць з дзецьмі ў жмуркі. «Знайдзі і прачытай» – так называлася літаратурная квэст-гульня, у якой удзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Кнігі можна было знайсці ў самых незвычайных месцах: на лаўцы, пад кустом бэзу, сярод дрэў і кветак, якія растуць на школьным участку. Дзеці справіліся з ўсімі заданнямі і нават натрапілі на кніжную палянку «Лета з добрай кнігай», дзе прыпыніліся і пачыталі, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад летняга адпачынку.
Таццяна Аляксандраўна МАЙСЕЙЧЫК,
бібліятэкар.
Дзятлаўскі раён,
Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа,
аздараўленчы лагер «Весяльчак».