У свет прафесій

Из нашей почты Новости

Бібліятэкар філіяла «Страчанская сельская бібліятэка» падрыхтавала для сваіх чытачоў падарожжа «У свет прафесій» з элементамі экскурсіі.

Першым пунктам маршруту стаў мехдвор КСУП «Міхалішкі». Тут супрацоўнікі расказалі пра тэхніку, якая знаходзіцца на тэрыторыі двара. Дзеці даведаліся аб прызначэнні кожнай сельскагаспадарчай машыны і яе тэхнічных характарыстыках.

Пасля накіраваліся на малочнатаварную ферму. Працаўнікі фермы расказалі аб тым, што зараз усе працэсы аўтаматызваны. Маленькія цяляты выклікалі сапраўднае захапленне і цэлую палітру станоўчых эмоцый.

Супрацоўнік Спондаўскага лясніцтва расказаў пра лясное багацце Астравеччыны, абавязкі работнікаў, пазнаёміў з сучасным абсталяваннем і тэхналогіямі лясной галіны.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *