Фарміраванне прафесійнага патэнцыялу маладога пакалення – адна з важнейшых дзяржаўных задач. Найбольш эфектыўным спосабам яе рашэння з’яўляецца працаўладкаванне моладзі, яе адаптацыя на працоўным месцы і падрыхтоўка да прафесійнай працоўнай дзейнасці. У школе стала добрай традыцыяй арганізоўваць дзейнасць падлеткаў у форме працоўных брыгад. Вось і гэтым летам навучэнцы старшых класаў былі занятыя ў працоўнай брыгадзе «Працавікі» з фінансаваннем за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Хочацца адзначыць, што юнакі і дзяўчаты з вялікім жаданнем працуюць у працоўнай брыгадзе, тут яны атрымліваюць магчымасць зарабіць, замацаваць прафесійна-працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца ў будучыні, прынесці карысць грамадству, сябраваць і разам несці адказнасць за атрыманы вынік. Часовая працоўная занятасць дае непаўналетнім магчымасць не толькі зарабіць, атрымаць першы працоўны вопыт, але і пазнаёміцца з асаблівасцямі ўзаемаадносін у працоўным калектыве. Акрамя таго, праца, адцягваючы падлеткаў ад вуліцы, з’яўляецца адным з метадаў прафілактыкі правапарушэнняў і безнагляднасці непаўналетніх. Такая праца – рэальная магчымасць дзецям дапамагчы матэрыяльна бацькам, уносячы і сваю пасільную лепту ў сямейны бюджэт. Гэта выгадна ўсім: і школе, і бацькам, і самім дзецям. Падлеткі працуюць, вучацца шанаваць заробленыя грошы, у іх з’яўляецца пачуццё адказнасці.
Працоўная падлеткавая брыгада «Працавікі» – гэта асаблівы калектыў дзяцей. Тут закладваюцца будучыя сацыяльныя зносіны, асвойваюцца існуючыя, фарміруюцца веды і канкрэтныя віды дзейнасці, якія дазваляюць зразумець самога сябе, свае магчымасці і перспектыву развіцця асобы. Таму працоўныя брыгады – важнейшы фактар сацыялізацыі падлеткаў, значэнне якога цяжка пераацаніць.
Кожны дзень, праведзены ў брыгадзе, для навучэнцаў быў па-свойму незабыўны, насычаны разнастайнымі, але дапаўняючымі адзін аднаго відамі працоўнай дзейнасці. Большая частка работ брыгады была накіравана на добраўпарадкаванне і афармленне тэрыторыі школы. Юнакі і дзяўчаты праводзілі зямельна-ландшафтныя працы, добраўпарадкоўвалі стадыён, падрыхтоўвалі кабінеты да рамонту, займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый каля замацаваных помнікаў. Выхаваць прыгожую асобу можна толькі тады, калі вакол яе ўсё выдатна. Чалавек адчувае сябе камфортна, калі яго атачаюць прыгожыя алеі, квітнеючыя газоны і ярка аформленыя клумбы кветак. Шмат часу падлеткі праводзілі ў агародзе: палівалі, палолі садавіну. Праца ў агародзе іграе важную ролю ў павышэнні якасці ведаў навучэнцаў па біялогіі, падахвочвае і развівае ў школьнікаў розныя пазнавальныя інтарэсы, фарміруе культуру сельскагаспадарчай працы. Тут вучні авалодваюць метадамі кіравання ростам і развіццём раслін, набываюць уменні і навыкі вырошчвання садавіны. У навучэнцаў выхоўваецца адказнасць за даручаную справу, яны прывыкаюць даводзіць пачатую справу да канца.
Дзякуючы часовай летняй занятасці, падлеткі адчуваюць сябе датычнымі да важных падзей школы, а, значыць, да грамадства ў цэлым, адчуваюць сябе карыснымі і неабходнымі грамадзянамі сваёй краіны. У далейшым гэта адаб’ецца на іх уменні працаваць у калектыве, выконваць грамадска карысную практычную працу ў сям’і і на вытворчасці.
Галіна Іосіфаўна ГАЛАВЕНКА,
класны кіраўнік 8-га класа.
Мастоўскі раён.
Пескаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа.