Каб захаваць планету нашчадкам

Из нашей почты Новости

Цікавую экалагічную гульню, прысвечаную Дню абароны Зямлі, правялі вучні 9 «А» класа СШ №7 г. Навагрудка сумесна з супрацоўнікамі бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі, што працуе ў будынку фізкультурна-аздараўленчага комплекса «Лідар».

Мерапрыемства было накіравана на тое, каб заахвоціць навучэнцаў быць больш уважлівымі да навакольнага асяроддзя, напомніць пра адказнасць, пра глабальныя пагрозы і выклікі, што стаяць перад нашым агульным домам, перад Маці-Зямлёй.

Вучні пазнаёміліся з гістрыяй узнікнення свята; высветлілі , як весці больш адказны і экалагічны вобраз жыцця; якія існуюць глабальныя і мясцовыя экалагічныя ініцыятывы, над чым працуюць вучоныя Беларусі і замежжа, і што кажуць эксперты пра сучасныя праблемы экаасяроддзя.

Экалагічная гульня складалася са шматлікіх конкурсаў, крыжаванак, пытанняў міні-віктарыны, якія не аставілі раўнадушнымі ніводнага вучня і дапамаглі зразумець, што Зямля – гэта жыватворны дом для кожнага чалавека, які жыве на гэтай планеце.

Школьнікі зрабілі высновы, што прыйшла пара кожнаму задумацца пра тое, якую менавіта планету мы аставім нашым нашчадкам. Ці будуць прадстаўнікі наступных пакаленняў атрымліваць асалоду ад прыроднай прыгажосці альбо ім прыйдзецца расплачвацца за нашы памылкі і жыць сярод смецця? Усё залежыць ад нас.

Валянціна Віктараўна Манюк,

класны кіраўнік 9-га класа «А».

школа № 7, г. Навагрудак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *