Лета – самая цікавая і доўгачаканая пара для дзяцей. Яна нясе не толькі радасць канікул, магчымасць хадзіць у паходы, загараць і купацца, але і рызыку для дзяцей. Таму з мэтай фарміравання культуры бяспечных паводзін дзяцей у навакольным свеце ў ліпені на базе ўстановы адукацыі праводзіліся заняткі аб’яднання па інтарэсах «Азбука бяспекі».
На працягу месяца з малодшымі школьнікамі праводзіліся пазнавальныя гутаркі, дыдактычныя і сюжэтна-ролевыя гульні, віктарыны для замацавання навыкаў бяспечных паводзін каля вадаёмаў і на вадзе, у лесе, у выпадку ўзнікнення пажару. Дзеці практыкаваліся ва ўменні правільна выклікаць пажарную службу па тэлефоне, з цікавасцю глядзелі навучальныя відэаролікі, былі актыўнымі ўдзельнікамі праблемных гульнявых сітуацый.
Праведзеныя заняткі практычна дапоўнілі веды нашых дзяцей і спадзяюся, што летняя пара прынясе ім толькі пазітыўны настрой і станоўчыя эмоцыі.
Кацярына Анатольеўна РЭЙБА,
педагог дадатковай адукацыі.
Дзятлаўскі раён, Раклевіцкі дзіцячы сад–базавая школа.