15 дзён спорта

Из нашей почты Новости

Летняя пара – час адпачынку не толькі для розуму, але і для цела. У правядзенні аздараўленчай кампаніі вернымі памочнікамі выступаюць педагагічныя ўстановы.

У  СШ №1г. Дзятлава апошні летні месяц праходзіць актыўна. 2 жніўня на базе школы адбылося адкрыццё 15-дзённага аздараўленчага лагера “Алімпіёнік” фізкультурна-спартыўнага профіля з кругласутачным прыбываннем. Зарад здароўя і добрага настрою дзеці атрымліваюць ужо некалькі год запар. У гэты раз праводзіць вольны час 24 чалавекі, а праграма летніка распрацавана на два тыдні. Арганізатары паклапаціліся, каб кожны дзень адрозніваўся ад папярэдняга. У планах актыўны адпачынак. У дзяцей ёсць магчымасць не толькі ўмацаваць сваё здароўе, але і пашырыць круг зносін: гульні на свежым паветры, экскурсіі і знаёмства з новымі людзьмі.

5 жніўня 2021 годаў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта  “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Ад моладзевых ініцыятыў да рэальных спраў”адбылася сустрэча выхаванцаў лагера са старшынёй Дзятлаўскага раённага савета грамадскага аб’яднання “БРПА” Мішчанка І.А. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні пад назвай “Піянерскі КВІЗ”. Мэтай гульні было фарміраванне творчай актыўнасці, грамадзянскай самасвядомасці і самавызначэння. Выхаванцы разгадвалі рэбусы на тэму піянерыі, прымалі ўдзел ў віктарыне пра сацыяльную рэкламу, даведаліся пра маладзёжныя арганізацыі. Гульня прайшла весела, хутка, ярка і пазнавальна.

                                                                                 А.Сіняк,

                                                                                 Дырэктар лагера “Алімпіёнік”.

 

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *