Ванроўка па малой радзіме

Из нашей почты Новости

 

У кожнага дзіцяці ёсць цяга да прыгод. А паход – гэта самая сапраўдная прыгода для нас.

У апошнія дні жніўня разам с аднакласнікамі здейсніла паход у вёскі Вераскава і Хорашава Навагрудскага раёна. Пахадзілі па Харашоўскіх горках, палюбаваліся хараством прыроды, паглядзілі на навакольнае асяроддзе з вышыні.

З вялікім трапятаннем дакрануліся да гісторыі, наведаўшы разбураны палац пана Брухоцкага, які жыў у Вераскаве да 1939 года. Асабліва даўгачаканым аказаўся прывал, калі стомленыя пасля працяглага паходу і поўныя ўражанняў, дасталі са сваіх заплечнікаў ежу і змаглі атрымаць асалоду на прыродзе.

Нам вельмі спадабалася ў паходзе. З’явілася больш узаемапаразумення паміж сабой. Але самае галоўнае гэты паход дапамог нам зразумець, што ў прыроды няма кепскага надвор’я. Нават дождж не сапсаваў добрага настрою.

Дар’я ФІЛІТОВІЧ, вучаніца 6-га класа.

Навагрудскі раён,

Любчанская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *