Наш шосты клас актыўна паўдзельнічаў у мерапрыемствах Тыдня беларускага пісьменства.
Асабліва цікавай для мяне і маіх сяброў стаў кніжны дрэс-код «Паклон беларускаму Слову» на базе школьнай бібліятэкі. Мы сталі ўдзельнікамі прэзентацыі «Лепшыя беларускія выданні ХХІ стагоддзя». Бібліятэкар пазнаёміла нас з кніжнымі навінкамі, газетамі і часопісамі, якія трапілі ў школу падчас летніх канікул. Усе прысутныя зацікавіліся кнігамі, і адразу з’явілася жаданне іх прачытаць.
На палічцы прытаіліся кнігі пра першадрукара Францыска Скарыну. Здаецца мы многа ўжо ведаем пра гэтага знакамітага і цікавага суайчынніка, але кожны раз я слухаю аповеды пра яго з захапленнем. Здаецца, што гэта вялікі подзвіг падарыць людзям кнігу на роднай мове і зрабіць яе даступнай для ўсіх людзей. Кніга – крыніца новага і чароўнага! Тут жа ўзгадалі і пісьменніка-юбіляра – Віталя Вольскага. Мы мелі магчымасць прачытаць урыўкі з яго кніг услых. Не менш цікавым было для нас даведацца пра творы-юбіляры 2021 года. Мы былі здзіўлены, што нашым любімым творам споўнілася сёлета шмат гадоў, але яны не страцілі актуальнасці і ў наш час.
Хочацца пакланіцца беларускаму Слову, якое дайшло да нас праз стагоддзі і мастакам слова, якія дораць нам асалоду ад прачытання новых кніг.
Кацярына ЦІЛІГУЗАВА,
вучаніца 6-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.