Фінансы маюць значэнне

Из нашей почты Новости

Кожнае сучаснае дзіця павінна ведаць, як правільна траціць грошы, разбірацца ў фінансавых пытаннях.

У нашай установе адукацыі штогод спецыялістамі Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзяцца займальныя заняткі для навучэнцаў. Вучні знаёмяцца з элементарнымі ведамі эканомікі, навыкамі кіравання грашыма, як правільна планаваць бюджэт. У будучым гэта дапаможа прымаць дакладныя рашэнні, пазбягаць фінансавых праблем.

Для навучэнцаў 1–5-х класаў быў праведзены занятак «Грошы маюць значэнне». Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі, жыва рэагавалі на пытанні, імкнуліся разам з спецыялістамі вызначыць правільны алгарытм размеркавання асабістага бюджэту. З вялікім натхненнем малодшыя школьнікі сустрэлі інфармацыю аб тым, што могуць ужо ў такім юным узросце стаць уладальнікамі плацёжнай карткі, але ўсе расходныя аперацыі будуць вядомы бацькам.

На прыканцы занятка, усе навучэнцы атрымалі не толькі добрыя веды, якія дапамогуць ім у жыццёвых пытаннях, але і невялікія падарункі.

Алена Уладзіміраўна ТОЛКІНА,

настаўнік.

Гродзенскі раён,

Навасёлкаўская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *