Святкуем разам з усёй краінай

Из нашей почты Новости

Цэлы тыдзень праводзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да свята – Дзень народнага адзінства.

У 11-м класе, напрыклад, прайшла патрыятычная акцыя «Багацце краіны – у адзінстве людзей». Дзеці з захапленнем слухалі выступленні вядомага беларускага гісторыка, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Аляксандравіча Марзалюка, рыхтавалі экспромт-плакаты, на якіх увасаблялі свае думкі, напрыклад: «Мы зберажом цябе!», «Мы любім цябе!». Расказвалі пра любімую Беларусь і пра свае планы на будучае.

Цікавыя класныя і інфармацыйныя гадзіны ў іншых класах у форме квэстаў, конкурсаў, карысных працоўных спраў таксама былі праведзены з мэтай прыцягнення ўвагі да ідэі яднання як неабходнай састаўляючай паспяховага развіцця нашага грамадства.

А 17 верасня ў школе адбылося неверагоднае свята «Мы – адзінае цэлае». Вучні і настаўнікі спачатку пастроіліся пад сцягам Рэспублікі Беларусь для правядзення ўрачыстай лінейкі і цырыманіяла. Вядучыя Настасся Заяц і Паліна Новік віншавалі ўсіх, расказвалі пра далёкія 1921 і 1939 гады, пра ўстанаўленне гістарычнай справядлівасці. Чыталі вершы пра сённняшнюю прыгожую Беларусь. Дырэктар школы Людміла Мікалаеўна Кіслая ўручыла падарункі-кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» тым, хто нядаўна атрымаў пашпарт. У канцы свята правялі флэшмоб: вадзілі святочны карагод, будавалі эмблему Дня адзінства «Мы». На памяць засталіся фотаздымкі і відэазапісы.

Вера Уладзіміраўна ПАШКЕВІЧ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Мастоўскі раён,

Мілявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *