Свята маці

Из нашей почты Новости

 

Усё самае светлае звязана ў нашым жыцці з мамай. Вобраз мамы сагравае нас у хвіліны смутку, дорыць надзею пры самых цяжкіх абставінах. Цэлы тэматычны тыдзень у Пархімаўскім яслях-садзе–базавай школе быў прысвечаны Дню маці.

Члены ГА «БРСМ» акружылі сваім клопатам не толькі сваіх любімых матуль, але і ўсіх жанчын, якія працуюць або пражываюць у мікрараёне школы, і правялі моладзевую акцыю «Гэты дзень для цябе – МАМА!»: павіншавалі мам і падарылі ім паштоўкі.

Прайшла выстава малюнкаў «Мамачка мая – найлепшая». Навучэнцы з вялікім задавальненнем малявалі партрэты сваіх мам.

Мамы навучэнцаў нашай школы не толькі самыя прыгожыя, клапатлівыя, але і самыя таленавітыя. Сёлета дзеці разам са сваімі мамамі паўдзельнічалі ў выставе «Цуды садавіны і агародніны».

Увесь тыдзень навучэнцы праяўлялі фантазію і творчасць пры стварэнні віншавальных паштовак, удзельнічаючы ў творчай майстэрні «Падарунак для матулі», каб у святочны дзень парадаваць сваіх мам.

На працягу тыдня ва ўсіх класах школы прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны. Яркім і запамінальным стаў флэшмоб.

Педагагічны і вучнёўскі калектывы нашай установы адукацыі ад чыстага сэрца віншуюць усіх мам з адным з самых пяшчотных святаў – Днём маці! Жадаем кожнай жанчыне, якая ўдастоена называцца высокім званнем «мама», вялізнага шчасця. Каб ласкавыя вочы свяціліся дабрынёй і гонарам за сваіх дзяцей. Каб радасць і лёгкасць спадарожнічалі і натхнялі. Будзьце самымі любімымі!

Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.

Бераставіцкі раён,

Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *