Брыдкаслоўе – разбурэнне сябе?..

Из нашей почты Новости

У школе прайшла класная гадзіна на тэму «Брыдкаслоўе – разбурэнне сябе?..». Навучэнцы даведаліся аб згубным уплыве ненарматыўнай лексікі на фізічнае і духоўнае здароўе чалавека.

З часам брыдкаслоўе перарастае ў залежнасць, падобную з нікацінавай і наркатычнай, і становіцца часткай жыцця таго, хто гаворыць лаянкавыя словы. Дзевяцікласнікі разважалі над мудрымі выказваннямі вядомых людзей аб брыдкаслоўі, дыскусіравалі аб выніках ананімнага апытання, праведзенага напярэдадні ў навучальнай установе. Разам з госцем класнай гадзіны клірыкам храма святых пакутнікаў Барыса і Глеба г. Навагрудка іерэем Ігарам Пірагом шукалі шляхі вырашэння гэтай праблемы.

Навучэнцы ўсвядомілі, што брыдкаслоўе – гэта сапраўды паступовае разбурэнне сябе і пагадзіліся, што якасць жыцця чалавека залежыць ад ладу жыцця, які ён вядзе.

Надзея Вiктараўна ГРАМЫКА,

класны кiраўнiк 9-га класа.

г. Навагрудак, школа № 3.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *