Як і планавалі, пасля правядзення занятку Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме «СССР і Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны» навучэнцы 9-х класаў у шосты школьны дзень здзейснілі экскурсію ў гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», дзе змаглі дакрануцца да гісторыяй і подзвіга народа.
Гісторыка–культурны комплекс «Лінія Сталіна» — адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які быў створаны да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве дабрачыннага фонду «Памяць Афгана» пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Ужо на самым пачатку экскурсіі вучні былі ўраджаны ад знаёмства з аб’ектамі сістэмы ўмацаванняў, ад пачутых фактаў і, канешне, ад шматлікіх відаў тэхнікі, размешчанай на тэрыторыі комплекса, які займае плошчу каля 30 га.
Дзевяцікласнікі наведалі два савецкіх ДОТа пабудовы 1932 г., траншэі, агледзелі ўчастак інжынернага абсталявання мяжы, бронекалпакі, некаторыя асобнікі тэхнікі, а таксама агледзелі пляцоўку, на якой праводзяцца ваенна-гістарычныя рэканструкцыі і спаборніцкія шоу «Танкавы біятлон». Акрамя гэтага, навучэнцы наведалі павільёны хадавой тэхнікі і экспазіцыю «Наш бронецягнік».
Навучэнцы зрабілі шмат фатаграфій, дзе адлюстраваліся найбольш яркія моманты экскурсіі, якія надоўга застануцца ў іх памяці.
Упэўнена, што экскурсія стала для юнакоў і дзяўчат наглядным урокам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пакінула глыбокі след у душы маладых людзей і ўсведамленне таго, якім коштам была заваяваная Перамога, разуменне каштоўнасці міру, свабоды і незалежнасці роднай краіны.
Сёння гісторыка–культурны комплекс «Лінія Сталіна» – гэта не проста музей пад адкрытым небам, а сімвал гераічнай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сімвал адзінства народа і яго мужнасці.
Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 9-га класа «Б».
г. Ліда, школа № 11.