Гуляем разам з Вогнікам

Из нашей почты Новости

 

Тое, што акцябраты – спартыўныя дзеці, яшчэ раз даказалі вучні школы падчас тыдня акцябрат, які пачаўся з спартландыі «Мы спартыўныя дзеці, таму што акцябраты».

У пачатку гульні хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў талісман Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізаціі – Вогнік, які пажадаў поспехаў ў вучобе, перамогі ў гульні.

На першай станцыі «Карагод весялосці» вучням неабходна было праскакаць, як жабка, прапрыгаць, як зайчык, прапаўзці камандай, як змяя.

«Лёгка сказаць, ды паспрабуй зрабіць», так называлася станцыя, дзе неабходна было на кожны крок сказаць, якім можа быць акцябронак: таленавітым, добрым, паслухмяным, клапатлівым – словы сыпаліся адно за другім.

А вы спрабавалі катацца на лыжах у спартыўнай зале? А ў нашых акцябрат гэта самы любімы конкурс.

Конкурсы з мячыкам і вобручам, скачкі на скакалцы, перацягванне каната… Тут кіпелі сапраўдныя спартыўныя страсці, а заўзятары не шкадавалі галасавых звязкаў, падтрымліваючы каманды. Удзельнікі спартландыі стараліся як мага лепш выканаць заданні, каб паказаць лепшы вынік.

Хутка прабег час. Журы падводзіць вынікі  – перамагла дружба!

На працягу тыдня акцябрат чакала яшчэ адно цікавае мерапрыемства – конкурс «Лепшы шашыст» (менавіта ўсе вучні пачатковых класаў наведваюць гурток «Юны шашыст»). Паўтарылі правілы гульні, вызначылі свае правілы: не шумець, не сварыцца, выбывае той, хто праграў. Напружанай і складанай была барацьба.

Спартландыя, конкурсы твораць цуды! Яны умацоўваюць камандны дух, выхоўвае сумленныя і сяброўскія ўзаемаадносіны паміж навучэнцамі школы.

Аксана Мар’янаўна ВАСІЛЕЎСКАЯ,

настаўнік фізічнай культуры і спорта.

Воранаўскі раён,

Паляцкішская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *