«Асенняя акварэлька» гасцінна адчыніла дзверы

Из нашей почты Новости

       

Скончылася першая чвэрць навучальнага года, апусцелі месцы за партамі… Але дзіцячыя галасы ў школьным калідоры не заціхаюць, так як адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер «Асенняя акварэлька».

У лагеры ствараны спрыяльныя ўмовы для ўмацавання здароўя і арганізацыі вольнага часу вучняў у час восеньскіх канікул, для развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу выхаванцаў, іх індывідуальных здольнасцей і талентаў з улікам уласных інтарэсаў, схільнасцей і магчымасцей. Дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі ўдзел у экскурсіі «Сем цудаў маёй вёскі», акцыі «Малая радзіма: эстафета карысных спраў», наведалі школьны краязнаўчы музей «Кола часу», сталі ўдзельнікамі гульні «Восеньскія забавы». Пад час мерапрыемства «Праваслаўная Дзятлаўшчына» пашырылі свой кругагляд пра праваслаўныя храмы малой радзімы.

Кожны дзень у лагеры дзеці весела і з карысцю бавяць час.

Жанна Анатольеўна СВІБ,

старшы выхавацель.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа,

аздараўленчы лагер «Асенняя акварэлька».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *