Здароўе – галоўная каштоўнасць

Из нашей почты Новости

     

Семінар «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць» сабраў навучэнцаў 8–11-х класаў на чарговае пасяджэнне ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна».

На сустрэчу была запрошана ўрач агульнай практыкі Парэцкай амбулаторыі Галіна Іванаўна Чэхаўская. Падчас мерапрыемства ўрач выказвала свае кампетэнтныя меркаванні па пытаннях пасяджэння.

Здароўе  – самая галоўная каштоўнасць чалавека, якая даецца яму ад нараджэння. Як будзе выкарыстаны гэты дар, залежыць ад кожнага з нас. На семінары навучэнцы выступілі з падрыхтаванай інфармацыяй пра дасягненні аховы здароўя і фармацэўтыкі Рэспублікі Беларусь. Галіна Іванаўна нагадала прысутным пра сур’ёзнае выпрабаванне для людзей на трываласць і чалавечнасць падчас пандэміі COVID-19. Карысным было яшчэ раз агучыць меры прафілактыкі, каб не стаць ахвярай гэтага захворвання. Урач расказала пра ўстановы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, якія рыхтуюць спецыялістаў для аховы здароўя і фармацэўтычнай галіны.

Не пакінулі раўнадушнымі вучняў дакументальныя стужкі аб сучасных медыцынскіх тэхналогіях дыягностыкі, аказанні спецыялізаванай дапамогі, а таксама ўрывак з фільма «Нашы ўрачы. Абраныя лёсам».

Блок «Тваё здароўе ў тваіх руках» старшакласнікі ўстановы арганізавалі ў форме агітінфа. Рабяты сумесна з запрошаным госцем абменьваліся меркаваннямі па актуальных пытаннях, спрачаліся. 

У рамках рэалізацыі ШАГа 3 «Мы дзейнічаем!» былі прэзентаваны ТОП-5 дасягненняў беларускай сістэмы аховы здароўя за апошнія 25 гадоў, падрыхтавана фотавыстаўка «У здаровым целе – здаровы дух».

Падводзячы вынікі семінара-інфармацыі, удзельнікі пагадзіліся з выказваннем А. С. Макаранка: «Здароўе – гэта не падарунак, які чалавек атрымлівае адзін раз і на ўсё жыццё, а вынік свядомых паводзін кожнага чалавека і ўсіх у грамадстве».

Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,

класны кіраўнік 9-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *