Цудоўны свет садавіны і гародніны

Из нашей почты Новости

   

У кожнага ў жыцці свая восень: у адных – лёгкая, рознакаляровая, пышная залатая восень, у іншых – дажджлівая, «навявае сум-нуду», пахмурная восень-чарадзейка. Але для ўсіх яна яркая па-свойму, кожны можа стварыць свой восеньскі настрой. Прыродны матэрыял + вельмі ўмелыя ручкі і крэатыў вучняў = яркія восеньскія вырабы створаныя сваімі рукамі і добры настрой.

Для вучняў школы настаўнікам Анастасіяй Уладзіміраўнай Пажарыцкай быў праведзены майстар-клас «Цудоўны свет садавіны і гародніны». Для сваіх работах вучні выкарыстоўвалі арэхі, жалуды, каштаны, плады, якія спеюць на палях, агародах і ў садах, іх насенне, восеньскае лісце, трава і кветкі, галінкі і карэньчыкі – усяго і не пералічыць. Тут можна было пабачыць і мурашку, і матыля, і павука, і цудоўную вазу для кветак, і вясёлых чалавечкаў, і многае-многае іншае. Быў таксама выкарыстаны і падручны матэрыял: пластылін, кардон, каляровая папера, галінкі дрэва, дрот і інш., і восеньскія вырабы атрымаліся на выдатна.

Творчы майстар-клас вучыць дзяцей рознага ўзросту крэатыўнай працы з прыродным матэрыялам, спрыяе развіццю мыслення і ўяўлення, а таксама уседлівасці і засяроджанасці.

Тэрэса Міхайлаўна ГЛУШКЕВІЧ,

настаўнік пачатковых класаў

Воранаўскі раён,

Паляцкішская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *