Дабрыні многа не бывае

Из нашей почты Новости

 

Праблема бяздомных жывёл, на жаль, не губляе сваёй актуальнасці. І гэта не толкі сацыяльна-экалагічная праблема, гэта яшчэ і праблема экалогіі душы.

На працягу цэлага года працавалі сямікласнікі над праектам «Вось табе мая рука», мэта якога – дапамога бяздомным жывёлам.

Неаднаразова падлеткі праводзілі на вуліцах пасёлка акцыі з прызывам да дарослых быць міласэрнымі, не выкідваць дамашніх жывёл на вуліцу і дапамагаць тым, у каго няма гаспадара.

Дзеці падкормлівалі бяздомных жывёл на вуліцах. Актыўна займаліся іх прыстройствам у сем’і. За год знайшлі гаспадароў для 15 катоў і 4-х сабак.

У школе арганізавалі збор корму для пункта часовага ўтрымання жывёл у вёсцы Ладзенікі, да якога далучыліся не толькі вучні іншых класаў, а і настаўнікі.

Удзел падлеткаў у такіх сацыяльна-значымых праектах фарміруе ў іх патрэбу ў «добрых справах», узмацняе самаацэнку, а жыццё напаўняе новымі ўражаннямі.

Валянціна Васільеўна ВЕЕЎНІК,

класны кіраўнік 7-га класа

Навагрудскі раён,

Любчанская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *