Развіталіся з восенню

Из нашей почты Новости

У дзіцячым садзе прайшла спартландыя «Развітанне з восенню».

Выхаванцы ўдзельнічалі ў розных відах спартыўных спаборніцстваў: пераносілі мячыкі, поўзалі па гімнастычнай лаўцы, прыгалі ў мяшках, «садзілі» і «капалі» бульбу. Спаборніцтва было даволі складаным, асабліва калі ўлічыць, што дзеці рознага ўзросту ад 3 да 6 гадоў.

Падчас актыўнага адпачынку хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся выконваць заданні настаўніка фізічнай культуры, працаваць ў каманде. У спартыўнай зале стаяў вясёлы дзіцячы смех і крыкі. Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, далучыліся да здаровага ладу жыцця.

Ларыса Тадэвушаўна АБЛАЖЭЙ,

выхавацель групы інтэграванага

навучання і выхавання.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *