Навучэнцы установы адукацыі актыўна далучыліся да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Вашы зніжкі з карткай ЗЛЖ», асноўная мэта якой захаванне і ўмацаванне здароўя, прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка шкодных звычак, накіраваныя на інфармаванне сацыяльна-значных ведаў, каштоўнасных арыентацый.
Квест-гульня «Быць здаровымі – гэта модна», у якой прынялі ўдзел навучэнцы 3–4-х класаў, дапамагла не толькі знайсці цікавыя звесткі аб здароўі, але і ўмацаваць яго, так як праходзіла на свежым паветры на школьнай тэрыторыі. У гульні ўдзельнічалі каманда хлопчыкаў і каманда дзяўчынак.
Атрымаўшы маршрутныя лісты, яны з азартам шукалі заданні і выконвалі іх. На кожнай станцыі дзяцей сустракалі вядучыя, з ліку навучэнцаў шостага класа, якія сачылі за выкананнем задання і рабілі паметкі аб праходжанні даннага этапу. Заданні на станцыях «Загадкі аб здароўі», «Садавінны мікс», «Аб здароўі ў рэбусах», «Пытанні на засыпку», «Шкодныя звычкі» паказалі, што вучні добра ведаюць кампаненты здароўя, ведаюць, як яго захаваць, але не заўсёды выконваюць гэтыя правілы.
Вялікую зацікаўленасць дзяцей вызвала заданне на станцыі «Танцавальны батл», дзе трэба было камандай падрыхтаваць танец і прадэманстраваць яго. Вось тут усе праявілі творчасць і ўменне працаваць у камандзе. Дзеці прайшлі нялёгкі шлях, справіліся з усімі выпрабаваннямі. Падведзены вынік. Перамагла каманда дзяўчынак. А напаследак, вядучыя-шасцікласнікі пажадалі ўсім быць заўсёды здаровымі і шчаслівымі, смела дасягаць новыя мэты.
Алена Антонаўна БУДНІЦКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў.
Бераставіцкі раён,
Макараўскі яслі-сад–сярэдняя школа.