Цуды прыходзяць з сябрамі

Из нашей почты Новости

Ёсць у жыцці сапраўдныя цуды: усмешка, вяселле, своечасова сказанае патрэбнае слова, мара. Ажыццявіцца ім звычайна дапамагаюць сябры.

У рамках акцыі «Свет дабра», прымеркаванай да Дня інвалідаў да выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з падарункамі і словамі падтрымкі завіталі даўнія, правераныя часам сябры – каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба «Мы разам» Ірына Анатольеўна Мішчанка і сакратар раённага савета ветэранаў Ядзвіга Міхайлаўна Гушча. Да іх з акцыяй «Про100 дапамагаем» далучылася старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Эдвардаўна Касцюк.

Ірына Анатольеўна выступіла ў ролі вясёлага дамавічка Нафані і правяла з дзецьмі інтэрактыўную гульнявую праграму. У час яе выхаванцы разам з дарослымі паўтаралі рухі, перадавалі капялюшык клоуна, збіралі зорачкі, танцавалі, смяяліся – адным словам, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. А на развітанне Нафаня парадаваў сяброў рознакаляровымі паветранымі шарамі.

Ірына Леанідаўна СТЫРНІК.

г. Дзятлава,

райённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *