Да дня нараджэння Максіма Багдановіча

Из нашей почты Новости

У сярэдняй школе № 4 г. Навагрудка ладзіліся літаратурныя перапынкі для  малодшых школьнікаў, прысечаныя 130-годдзю з дня нараджэння славутага паэта Максіма Багдановіча.

Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з трагічным, кароткім жыццёвым і літаратурным шляхам паэта, зазірнулі ў яго сямейны альбом, завочна наведалі гарады, якія так ці інакш былі звязаны з  асобай паэта.

Гартаючы старонкі зборніка паэзіі «Вянок», вучні дэкламавалі вершы, перадавалі свое ўражанні ў малюнках, музыцы. Своеасаблівым унёскам у вянок паэту сталі словы падзякі вучняў у вершах.

Марына Генадзьеўна ЖЫДКО,

намеснік дырэктара.

г. Навагрудак, школа № 4.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *