Тэматычны тыдзень

Из нашей почты Новости

У гімназіі № 6 горада Гродна прайшоў тыдзень пачатковай школы, прысвечаны нашай роднай краіне – Беларусі.

Малодшыя школьнікі пагаварылі аб сваёй Радзіме, дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, паразважалі, што можна назваць «спадчынай», якая засталася нам ад нашых продкаў.

Вучні 4-х класаў сабралі матэрыялы пра лепшых беларускіх вучоных, музыкантаў, мастакоў, пісьменнікаў, спартсменаў, зрабілі выставу «Знакамітыя землякі». Вучні 2-х класаў сабралі матэрыял пра народныя святы Каляды, Гуканне вясны, Купалле, Вялікдзень і Дзяды, а таксама пра рамествы – ткацтва, дрэваапрацоўку, ганчарную і кавальскую справы, салопляценне. Сярод вучняў 2-х класаў прайшла віктарына «Беларусь мая сінявокая», дзеці пазнаеміліся з багатым мірам рэк і азер.

У кожнага малодшага школьніка была магчымасць расказаць пра сваю малую радзіму, прынесці фотаздымкі. Падведзены вынікі тыдня пачатковай школы «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына», самым актыўным уручаны граматы.

Таццяна Уладзіміраўна ГАЛУБОВІЧ,

кіраўнік МА настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў ГПД і настаўнікаў-дэфектолагаў.

г. Гродна, гімназія № 6.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *