Новы год на стары лад

Из нашей почты Новости

У школьным музеі «Кола часу» Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы адкрыта тэматычная экспазіцыя «Новы год у СССР».

Водар лясной прыгажуні ёлкі, упрыгожанай цацкамі 1950-1980 гадоў, Дзед Мароз, віншавальныя навагоднія паштоўкі і навагоднія песні з папулярных у тыя гады мультфільмаў і кінафільмаў акунаюць у святочную атмасферу сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Наведвальнікі выставы даведваюцца, як адзначалі Новы год у савецкія гады і якія гістарычныя падзеі служылі падставай для выпуску той ці іншай серыі навагодніх цацак. Дазваляецца патрымаць у руках навагоднія цацкі 1950-1970 гадоў, навагоднія паштоўкі і пачытаць віншаванні з Новым годам самім паставіць і паслухаць пласцінку з навагодняй песняй.

Пасля экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі абавязкова робяць сэлфі каля прыгажуні ёлкі і Дзеда Мароза.

Жанна Анатольеўна СВІБ,

кіраўнік музея «Кола часу».

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *