Навучэнцы 9–11-х класаў школы № 3 г. Скідзель наведалі адно з горадаўтваральных прадпрыемстваў вобласці ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».
Прадпрыемства ўваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам».
Знаёмства пачалося з азнаямленчай гутаркі аб прадпрыемстве, якую правяла інжынер-тэхнолаг Таццяна Мікалаеўна Бырда. Яна пазнаёміла навучэнцаў з асаблівасцямі перапрацоўкі цукровых буракоў і тэхналагічным працэсам вытворчасці цукру-пяску, з прыладамі для прыёму, узважвання, сушкі, ачысткі цукровых буракоў. Вучні ўбачылі працоўныя месцы спецыялістаў, даведаліся, людзі якіх прафесій і спецыяльнасцей працуюць на кожным участку.
Падлеткі атрымалі ўнікальную магчымасць пабываць на такім буйным прадпрыемстве, і, мабыць, задумацца пра выбар будучай прафесіі.
Юлія Генадзьеўна КАРМЫЗАВА,
Ірына Антонаўна КОШЧЫЦ,
классныя кіраўнікі.
г. Скідзель, школа № 3.