У рамках рэспубліканскай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» і дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» моладзевых аб’яднанняў «БРСМ» і «БРПА» сваіх равеснікаў з прытулка наведалі члены гарадскога піянерскага штаба.
Таццяна Дзедава і Усевалад Сілецкі на чале са старшынёй раённага савета ГА «БРПА» Ірынай Анатольеўнай Мішчанка падрыхтавалі інтэрактыўную забаўляльную праграму «Мы разам», якая ўключала вясёлыя конкурсы і заданні. Дзяніс, Павел і Дзмітрый старанна ўдзельнічалі ва ўсіх іспытах, асаблівую цікавасць выклікала заданне «Хто надзьме самую вялікую мыльную бурбалку?». Госці падарылі выхаванцам прытулка не толькі жарты, усмешкі і добры настрой, але і перадалі ім падарункі ад Дзядулі Мароза – наборы канцылярскіх прыналежнасцяў. На развітанне валанцёры пажадалі хлопчыкам, каб жыццё ў новым годзе было больш светлым, паспяховым і шчаслівым.
Ірына Леанідаўна СТЫРНІК.
г. Дзятлава,
раённы центр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.