Ветлівы горад, незабыўнае спатканне!

Из нашей почты

 

Для навучэнцаў 2–6-х класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы адбылася экскурсія ў г. Ліда.

У пачатку экскурсіі навучэнцы наведалі кінатэатр, дзе паглядзелі мультфільм «Рок Дог 2». Далей вучні трапілі ў Лідскі гісторыка-мастацкі музей, дзе наведалі мастацкі, прыродазнаўчы і гістарычны аддзелы. Дзеці даведаліся больш пра жывёльны і раслінны свет нашай краіны, пазнаёміліся з работамі мясцовых мастакоў, а таксама атрымалі магчымасць дакрануцца да гісторыі нашых продкаў і даведацца пра асаблівасці іх жыцця падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У межах экскурсіі навучэнцы наведалі Цэнтр бяспекі МНС, дзейнасць якога арыентавана на навучанне падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці, правілам аказання першай медыцынскай дапамогі, правілам карыстання калектыўнымі і індывідуальнымі сродкамі аховы.

Экскурсія была насычанай, пазнавальнай і падарыла хлопчыкам і дзяўчынкам пазітыўныя эмоцыі.

Таццяна Сяргееўна САНЦЕВІЧ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *