Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы і жыцця грамадзяніна

Из нашей почты Школа юнкора

 

Вучуся ў 11-м класе, з’яўляюся намеснікам старшыні Маладзёжнага парламента Мастоўсказа раёна. Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Быць грамадзянінам сваёй краіны – гэта значыць быць патрыётам, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, справамі даказваць сваю любоў да Радзімы.

Напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь хачу выказаць свае разважанні аб Асноўным Законе маёй дзяржавы.

Канстытуцыя тычыцца многіх аспектаў жыцця сучаснага беларуса, і ў цэлым забяспечвае само права на яго жыццё. Дзякуючы галоўнаму закону Рэспублікі Беларусь, мы можам вучыцца. Мы маем  магчымасць навучацца ва ўтульных класах, займацца спортам, з карысцю праводзіць свой вольны час. У адпаведнасці са сваімі здольнасцямі мы займаемся паглыбленым вывучэннем розных прадметаў, наведваем  гурткі па інтарэсах. Клопат аб пажылых грамадзянах, інвалідах, падтрымка моладзі і дзяцей – гэта і многае іншае сведчыць пра тое, што наша дзяржава сацыяльна арыентаваная.

Дзякуючы галоўнаму закону Рэспублікі Беларусь, мы можам працаваць, рэалізоўваць сябе ў любімай справе, мяняць месца жыхарства, уступаць у шлюб, маем права на  медыцынскае абслугоўванне,   змястоўны адпачынак, недатыкальнасць прыватнага жыцця і іншыя правы, якія забяспечваюць нашу свабоду. Вельмі важна, што пад абаронай дзяржавы знаходзяцца шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства. У мэтах паляпшэння ўмоў жыцця ажыццяўляецца кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў. Адпаведныя напрамкі дзейнасці сацыяльнай дзяржавы рэалізуюцца згодна з прынцыпам сацыяльнай справядлівасці, сацыяльнай абароненасці і сацыяльнай салідарнасці.

Гэта закон, які ўпарадкавае адносіны паміж чалавекам і дзяржавай, а таксама людзей паміж сабой, забяспеч­ваючы ў грамадстве парадак і стабільнасць, калі мы можам спакойна жыць і ведаць, што знаходзімся пад надзейнай абаронай і маем пэўныя гарантыі.

Моладзі гарантуецца права на духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё. Дзяржава надае вялікую ўвагу патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. І гэта  вельмі важна, бо нельга вырасці патрыётам, калі  ты не ганарышся гераічным мінулым свайго народа, не шануеш продкаў, бацькоў, старэйшых людзей, якія ўсё зрабілі дзеля дастойнага жыцця сёння.

Разам з гэтым неабходна памятаць, што мы маем не толькі правы, але і пэўныя абавязкі перад дзяржавай і яе народам, якія трэба выконваць.   Кожны грамадзянін Беларусі павінен усведамляць і адказнасць за сваю краіну, яе ўстойлівае і паспяховае развіццё. І вучыцца гэтаму патрэбна з дзяцінства. Пераканана, што немагчыма заставацца патрыётам Айчыны, калі не ведаеш законаў і, найперш, самага галоўнага – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта, дарэчы, і гавораць нам на ўроках грамадазнаўства, на класных і інфармацыйных гадзінах. Прычым, робіцца гэта з адной мэтай – каб маладое пакаленне ведала гісторыю сваёй дзяржавы, ганарылася ёй.

Я вельмі люблю сваю родную Беларусь, таму зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб яна квітнела і развівалася. Я ўпэўнена, што ў будучым Беларусь чакае толькі росквіт.

Валерыя ДЗЯМІДЗІК,

намеснік старшыні Маладзёжнага парламента.

Мастоўскі раён,

Пескаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа, 11-ы клас.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *