Навучанне беларускай мове ў першых классах з’яўляецца надзвычай важным перыядам у агульнай сістэме навучання мове.
Выхавацелі груп падоўжанага дня школы № 2 г. Мсціслаўля на сваіх выхаваўчых мерапрыемствах вучаць вучняў успрымаць на слых і разумець родную мову, пашыраюць слоўнікавы запас, прывіваюць любоў да сваёй Радзімы, знаёмяць вучняў з нацыянальнымі традыцыямі.
Вельмі цікава прайшло мерапрыемства «Смак беларускай мовы», дзе вучні знаёміліся з традыцыямі беларускай нацыянальнай кухні, якую пакінулі нашы продкі, з некаторымі старадаўнімі стравамі і рэцэптамі іх прыгатавання. Сярод самых любімых – дранікі, калдуны, клёцкі, бульбяная бабка.
Пасля мерапрыемства была арганізавана выстаўка «Беларускія прысмакі», на якую вучні, разам з бацькамі, падбіралі старадаўнія рэцэпты, якія захаваліся і да нашых дзён у дамашняй кухні сучасных беларусаў. Іх неабходна захаваць, зберагчы і данесці да будучага пакалення, таму што нацыянальная ежа збалансаваная і карысная для здароў’я. А каб быць здаровым, у школе арганізавана трохразавае харчаванне: снеданне, абед, полудзень. Вучні вельмі задаволены смачна прыгатаванай ежай. І кожны дзень спяшаюцца ў школьную сталовую.
Валянціна Аляксееўна КАРПАВА,
выхавацель групы падоўжанага дня.
г. Мсціслаўль, школа № 2.