Родная мова – адзін з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей і культур. Роднае слова – крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё. Кожны чалавек павінен ведаць, паважаць, любіць і абараняць мову сваёй краіны.
Вучні школы прынялі ўдзел ў чэленджы #мовакраіны маёй, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы, а таксама ў Instagram-чэленджы «Дзень роднай мовы». Вучні 8-га класа «А» падрыхтавалі буклеты «Дзень роднай мовы» і правялі акцыю «Гавары са мной па-беларуску», дэвізам дня сталі словы: «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску». З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове ўсе жадаючыя дзеці і дарослыя прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце.
Ірэна Станіславаўна КАРПОВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
г. Ашмяны,
школа №1 імя М. М. Гружэўскага.