Навучэнцы, бацькі, настаўнікі Хвінявіцкага дзіцячага-сада сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце «Музей паэта», прісвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.
Падчас мерапрыемства ўзгадалі славутых паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, асаблівую ўвагу надалі творчай спадчыне Янкі Купалы.
Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі роднай, матчынай мовы. Добры настрой, жаданне паказаць валоданне беларускай мовай дало добры вынік – усе прысутныя напісалі дыктант на выдатна!
Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.