Флэшмоб па-беларуску

Из нашей почты Новости

Старшакласнікі Дварэцкая школы прапанавалі правесці агульшкольны флэшмоб, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Дзецям падабалася прыходзіць на рэпетыцыі, яны з задавальненнем  вывучалі новыя рухі, рухі ўзятыя з беларускіх народных танцаў. Флэшмоб не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі, таму кожны жадаючы вучань меў магчымасць танчыць.

Вучні падабралі для флэшмоба беларускую народную мелодыю і вырашылі яго правесці на вялікім перапынку. Было вельмі прыемна, што жадаючых танчыць было дастаткова многа. У такім флэшмобе праявіўся вясёлы настрой у дзяцей, бачна была сінхроннаць рухаў, адзінства.

Анастасія Сідорчык і Любава Ляўшук прапанавалі кожную раніцу ў школе перад заняткамі праводзіць флэшмоб. Ідэя атрымала падтрымку сярод вучняў школы. Час заўсёды знойдзецца, галоўнае – каб было жаданне!

Вольга Мечыславаўна СЯМАШКА,

выхавацель.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *